Знайсці
08.01.2018 / 15:1136РусŁacБел

У каляндар «12 вялікіх бітваў» ад «Белспецзнештэхнікі» не трапіла бітва пад Оршай

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Віктар Яўмененка

Беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» (структурная адзінка Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі) выдала шыкоўны каляндар «Вялікія бітвы нашай гісторыі» на 2018 год. Мовы каляндара — беларуская і ангельская.

На жаль, Аршанскай бітвы там няма, але выяваў беларускіх князёў і крылатых гусараў хапае. Пры навуковым кансультаванні Інстытута гісторыі НАН Беларусь у каляндар патрапілі наступныя бітвы:

— Бітва на Нямізе, 1067 год
— Бітвы Давыда Гарадзенскага, 1319 год
— Бітва на Сініх водах, 1362 год
— Грунвальдская бітва, 1410 год
— Клецкая бітва, 1506 год
— Бітва пад Кірхгольмам, 1605 год
— Хацінская бітва,1621 год
— Бітва пад Лясной, 1708 год
— Бітва на Беразіне, 1812 год
— Нарачанская аперацыя, 1916 год
— Абарона Брэсцкай крэпасці, 1941
— Аперацыя «Баграціён», 1944 год



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930