Знайсці
04.01.2018 / 13:229РусŁacБел

У Ганцавічах жанчына прызналася міліцыі ў забойстве п'янага знаёмага. Але ёй падалося

На жыхарку Ганцавіч склалі пратакол за ілжывае паведамленне пра забойства, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся 27 снежня. Падчас пераднавагодняга застолля жанчына пасварылася са знаёмым. Пад канец канфлікту яна яго ўдарыла. Пацярпелы, які знаходзіўся ў стане моцнага ап'янення, паваліўся, і як здалося, перастаў падаваць прыкметы жыцця.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра забойства. Пасля прыезду на месца праваахоўнікаў высветлілася, што ніхто нікога не забіваў, а мужчына паваліўся не столькі з-за ўдару, колькі з-за спіртнога. На стан здароўя пацярпелы не скардзіўся, у шпіталізацыі не меў патрэбу.

У дачыненні да жанчыны склалі пратакол па ч.1 арт. 17.6 КаАП «загадзя ілжывае паведамленне». Санкцыя прадугледжвае ад чатырох (100 рублёў) да 15 (375 рублёў) базавых велічынь штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031