Святлана Куль. Навагоддзе
Нам Гасподзь маляваў над краінай вялікую поўню
Адмысловымі фарбамі, нібыта німб у святога,
Вось такім гэты снежань і гэтую поўню запомнім —
Асаблівы на свята для ўсіх падарунак ад Бога.
Галаву падымі — не бяда, што варушацца хмары,
Онікс ззяе з нябёсаў, праз іх прабівае прамень,
Дасць спагаду табе, дасць лагоду, усмешку на твары,
Дзякуй шчыра за ласку, за ноч і за заўтрашні дзень.
Залатое, як поўня, хай шчасце не выб’ецца з рук —
Елка ў хаце чакае, а столь упрыгожыў павук.
31.12.17
0
0
0
0
0
0
Шляхціч з-пад Пінска, «архітэктар для мільянераў», які абагаўляў Рэнесанс і ненавідзеў бальшавікоў. Кніга пра архітэктара, густы якога сфарміравалі мінскі праспект
 1
Па-беларуску выходзяць бразільскія народныя казкі
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 2
Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?
 2
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера