Знайсці
16.12.2017 / 16:004РусŁacБел

Экзатычная змяя запаўзла ў кватэру ў Салігорску ВІДЭА

Змяя запаўзла ў кватэру ў Салігорску. Відэасюжэт пра гэта змешчаны на сайце Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Жыхар Салігорска ўбачыў змяю, якая поўзала каля ўмывальніка, і выклікаў выратавальнікаў. Як высветлілі спецыялісты, гэта маісавы полаз — неядавітыя змяя сямейства вужападобных. Такія змеі жывуць у Паўночнай Амерыцы, часта іх трымаюць у хатніх умовах аматары экзотыкі.

Гаспадара змяі не знайшлі, і цяпер рыхтуюць спецыяльны тэрарыум у кантактным заапарку. Даўжыня змяі каля 85 см.

МНС нагадвае, што ў выпадку знаходкі змяі неабходна пакінуць памяшканне, апавясціць суседзяў і іншых членаў сям'і, патэлефанаваць на 112 і чакаць спецыялістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера