Знайсці
15.12.2017 / 11:314РусŁacБел

Спецыялісты распавялі, чаму нельга працаваць у вольны час

Людзі, якія змешваюць працу і адпачынак, часцей пакутуюць на знясіленне. Акрамя таго, у іх зніжаны ўзровень дабрабыту. Гэта паказала новае даследаванне, праведзенае псіхолагамі з Універсітэта Цюрыха. У ім прынялі ўдзел каля 2000 мужчын і жанчын (сярэдні ўзрост — 42 гады), піша The Daily Mail.

Удзельнікі працавалі ў розных сферах. 7 з кожных 10 былі жанатыя. 50% працавалі 40 гадзін у тыдзень або больш. Добраахвотнікі адказалі на шэраг пытанняў аб мяжы паміж працай і асабістым жыццём. Да прыкладу, удзельнікі распавялі, ці часта яны працавалі дома, у выходныя і думалі пра працу ў час адпачынку. Таксама навукоўцы ацанілі ўзровень дабрабыту добраахвотнікаў.

Даследнікі выявілі: удзельнікі, у якіх адсутнічала выразная мяжа паміж працай і адпачынкам, часцей сутыкаліся з высільваннем і зніжэннем ўзроўню дабрабыту. Яны радзей ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія дапамагаюць расслабіцца і адпачыць ад працы. Па словах спецыялістаў, з-за гэтага павышаюцца ўзроўні стрэсу і трывогі.

meddaily.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера