Знайсці
14.12.2017 / 16:143РусŁacБел

Сірыя паскардзілася ў ААН на месенджар Telegram, а Telegram — на Расію

Сірыя заклікала Раду бяспекі ААН прыняць меры для барацьбы з незаконным гандлем зброяй праз сэрвіс абмену паведамленнямі Telegram. У якасці доказу Дамаск прывёў публікацыю ў часопісе Foreign Policy, у якой распавядаецца пра збыт зброі, у тым ліку вырабленай у ЗША, праз папулярны месенджар.

Выданне Foreign Policy адзначала, што не можа дакладна пацвердзіць факт продажу зброі, аднак падкрэслівала, што аб яе незаконным абароце сведчаць «маштаб рынку, тысячы карыстальнікаў і пасты з унікальнымі ўзорамі ўзбраенняў».

Часопіс, у прыватнасці, апублікаваў дзясяткі скрыншотаў з фотаздымкамі перапіскі і зброі, уключаючы вырабленыя ў ЗША агнястрэльную зброю і часткі супрацьтанкавых ракетных комплексаў.

Telegram супраць Расіі

Незалежна ад гэтага выпадку ў ААН звярнуліся і юрысты, якія прадстаўляюць сам месенджар Telegram. 

Праваабарончая група «Агора» звярнулася да прадстаўніка ААН па пытаннях права на свабоду слова Дэвіда Кайе з просьбай не дапусціць блакавання месенджара ў Расіі.

Адвакаты падкрэсліваюць, што праз адмову кампаніі паведаміць ФСБ ключы шыфравання карыстальніцкіх перапісак Telegram могуць заблакаваць у Расіі. Прадстаўнікі «Агоры» тлумачаць, што «ні ў каго, уключаючы распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння і адміністратара сэрвісу, няма тэхнічнай магчымасці атрымаць або вырабіць дублікаты гэтых ключоў».

Прадстаўнікі Telegram лічаць, што дзеянні расійскіх уладаў скіраваныя на «знішчэнне ананімнасці ў інтэрнэце».

Праваабаронцы нагадваюць Кайе, што гэта супярэчыць яго ўласнай пазіцыі і рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН «Права на недатыкальнасць прыватнага жыцця ў лічбавую эпоху».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031