Знайсці
13.12.2017 / 12:5619РусŁacБел

Эрдаган заклікаў прызнаць Іерусалім сталіцай Палесціны

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прапанаваў прызнаць Іерусалім сталіцай «акупаванай дзяржавы Палесціны» ў адказ на прызнанне гэтага горада прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сталіцай Ізраіля.

Пра гэта турэцкі лідар заявіў на адкрыцці пазачарговага саміта Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле.

Ён назваў рашэнне Трампа незаконным. «Гэтую ўзнагароду Трамп у адзіночку ўручыў ізраільцянам», — падкрэсліў Эрдаган.

«Гэты крок прэзідэнта ЗША [прызнанне Іерусаліма сталіцай Ізраіля] — спроба пакараць палесцінскі народ, які дзесяцігоддзямі супрацьстаіць акупацыйнай палітыцы Ізраіля. Ізраіль — дзяржава, якая праводзіць палітыку тэрору», — сказаў Эрдаган, адзначыўшы, што Вашынгтон падтрымлівае не той бок, які выступае за мір, а тых, «хто робіць мір немагчымым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031