Знайсці
06.12.2017 / 16:0254РусŁacБел

Беларускі шоўмен Галыгін: Усе Алімпіяды трэба праводзіць у Сочы, а краіны завабліваць зніжкамі на газ

Вядомы беларускі комік, шоўмен Вадзім Галыгін на сваёй старонцы ў інстаграме выказаўся адносна забароны расійскім спартсменам удзельнічаць у наступнай зімовай Алімпіядзе пад расійскім сцягам.

А что если...???

Публикация от Вадим Галыгин (@vadimgalygin)

«Дарагія сябры, цяпер ідзе бурнае абмеркавання нядопуску расійскай зборнай на Алімпіяду. Я на поўным сур’ёзе хачу прапанаваць. Па-першае, самую вялікую карумпаваную арганізацыю WADA байкатаваць на міждзяржаўным узроўні. Незразумела, кім яна фінансуецца… Дакладней, вядома, кім яна фінансуецца і кім кантралюецца.

Па-другое, сочынскі алімпійскі парк выкарыстоўваць як пляцоўку для ўсіх Алімпіяд, для ўсіх краін свету. Каб ніхто не траціў трыльярды, а заплаціць усяго мільёнаў дзесяць, каб размяшчалі сваю інфраструктуру, прывозілі сцягі і былі гаспадыняй Алімпіяд. Краіны заманьваць на альтэрнатыўную Алімпіяду шляхам зніжак на газ, падарункаў з нафты, трэба нешта рабіць.

У мяне хоць нейкая прапанова. Так адаб’ем грошы, укінутыя на будаўніцтва алімпійскага парка і зробім сваю Алімпіяду», — сказаў Галыгін.

Цяпер Вадзім Галыгін збольшага жыве і зарабляе ў Расіі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930