Знайсці
26.11.2017 / 14:4813РусŁacБел

Памёр паэт Алесь Каско

Алесь Каско вясной 2017 года. Фота Алеся Паплаўскага.

Сумная навіна дайшла з Брэста. Сёння раніцай на 66-м годзе жыцця памёр беларускі паэт Алесь Каско.

Як паведаміў старшыня брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Аляхновіч, пахаваюць паэта заўтра, у панядзелак, у Жабінцы. 

Алесь Каско нарадзіўся ў Ганцавіцкім раёне. Працаваў настаўнікам, у жабінкаўскай раённай газеце, на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці». У 2001 годзе стаў першым лаўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі.

***

Дол спапялёны, і ў чэзлай траве
конік зялёны і той не жыве.
Неба пустое — без жаўрукоў,
жыта сухое — без васількоў.
Рэдкі вандроўнік душой прыпадзе:
не, тут зямля не пяе, не гудзе.
Песьні ня ўродзяць. То град, то сухмень.
Ценю збаіцца — чужы раптам цень?
Роспачна выгукне ў поле маўклівае:
«Ты хіба сёньня мне творчаю ніваю?»
Скрушна спахопіцца: «Што ж я? Дарма.
Іншае нівы ў Радзімы няма.
Што сёньня ёсьць — дык надзея на рунь.
Мёртвае поле нанова ўзару,
з ліраю выйду, нібыта з сяўнёй:
ёсьць яшчэ зерне нямёртвае ў ёй…»

«Дзеяслоў», 12, 2003

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031