Знайсці
23.11.2017 / 11:5040РусŁacБел

«Малайцы! Правільна, што дзейнічалі жорстка»: Лукашэнка падзякаваў міліцыянтам за аперацыю ў Магілёве

Аляксандр Лукашэнка ўдзячны міліцыянтам за бліскучую аперацыю па абясшкоджванні рабаўніка банка ў Магілёве. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

«Я і вам, і хлопцам з Магілёўскай вобласці вельмі дзякую за прафесіяналізм, які праявілі пры затрыманні асабліва небяспечнага злачынцы, які захапіў адно з аддзяленняў банка і які спрабаваў узяць у закладнікі людзей. Асабліва таму хлопцу, які выказаў жаданне, вобразна кажучы, нейтралізаваць яго, сеў за руль аўтамабіля, і тых хлопцаў, якія затрымалі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта была адна з найлепшых аперацый беларускай міліцыі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Я ведаў пра гэтыя падзеі з першых хвілін. Правільна, што хлопцы дзейнічалі жорстка», - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што падобныя злачынствы раўназначныя тэрарыстычным актам, бо ў такіх выпадках нявінным людзям пагражае небяспека.

«Таму рэакцыя павінна быць вельмі жорсткай. Амаль так дзейнічалі супрацоўнікі АМАПа, міліцыі.

Малайцы! Ніхто не дзяліў: гэта наша, гэта ваша, - а ўзяліся рэалізоўваць задачу, якую мы павінны былі рэалізаваць. І яны зрабілі гэта, можна сказаць, бліскуча», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што прыняў рашэнне ўзнагародзіць праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай маланкавай аперацыі. Ён даручыў Ігару Шуневічу пракантраляваць, каб былі адзначаны заслугі ўсіх, хто рызыкаваў жыццём.

Як растлумачыў міністр, станоўчую ролю пры абясшкоджваннi злачынцы сыграў праведзены зусім нядаўна эксперымент. «У нас ёсць спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Мы вырашылі, што ў кожнай вобласці на базе АМАПа створым мікрападраздзяленне, якое будуць трэніраваць байцы «Алмаза», каб рабіць дзеянні, падобныя гэтым, да прыбыцця асноўных сіл. У дадзеным выпадку АМАП сыграў ролю падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам і выканаў гэтую задачу», — сказаў Ігар Шуневіч.

Узброенае рабаванне банка ў Магілёве: начальнік міліцыі пайшоў у закладнікі замест касірак і кліентаў

«Страху не было». Палкоўнік міліцыі расказаў, як адводзіў рабаўніка з банка з пісталетам ля галавы

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031