Знайсці
21.11.2017 / 10:0232РусŁacБел

Памёр пісьменнік Эдуард Скобелеў — аўтар «Прыгодаў Арбузіка і Бябешкі»

Памёр пісьменнік Эдуард Скобелеў. Ён памёр 15 кастрычніка, але вядома стала толькі цяпер.

Эдуард Скобелеў нарадзіўся 8 снежня 1935 года ў Мінску ў сям'і вайсковага інжынера-будаўніка. У 1959 годзе скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін і нейкі час быў на дыпламатычнай службе. З 1966 года працаваў у апараце ЦК КПБ.

Друкаваўся з 1964 года, прычым па-руску. Шэраг твораў быў прысвечаны гісторыі: «Міраслаў — князь дрыгавіцкі», «Сведка» (пра Пятра ІІІ), «Гефсіманскі сад»; «Наведванне царом Іванам Васільевічам Трыгорскага д'ябла». «Запавет Сталіна» абурыў яўрэйскую грамадскасць.

Скобелеў пісаў і для дзяцей. Самая вядомая яго кніга — «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі».

Пасля абрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі быў яго актыўным прыхільнікам. Працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031