Знайсці
14.11.2017 / 16:4851РусŁacБел

У ДТЗ загінула аршанская суддзя Таццяна Рыбакова

Суддзя Аршанскага суда трапіла пад машыну ўвечары 11 лістапада.

45-гадовая Таццяна Рыбакова ехала на аўтамабілі «Сітраен» у якасці пасажыркі. Нездалёк ад Талачына на трасе М1 машына трапіла ў аварыю — ад «Пежо», які ехаў насустрач, на хаду адляцела кола. Кола выпадкова трапіла менавіта ў гэты «Сітраен». Давялося спыніцца абодвум машынам. Рыбакова стала выклікаць супрацоўнікаў ДАІ.

Некаторую інфармацыю ёй трэба было ўдакладніць у кіроўцы «Пежо», для чаго яна пайшла праз дарогу на другі бок. Па той жа дарозе ехаў «Хёндэ». Жанчына была без флікераў, таму кіроўца яе не заўважыў. Ад удару жанчыну выкінула з дарогі ў кювет. Яна загінула на месцы аварыі.

46-гадовага кіроўцу «Хёндэ» пасля допыту адпусцілі пад падпіску аб невыездзе, паведамляе Следчы камітэт. У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу за парушэнне ПДР, якое прывяло да смерці па неасцярожнасці. Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Таццяна Рыбакова набыла вядомасць пасля працэсаў над актывістамі і апазіцыянерамі. У прыватнасці, яна асудзіла Паўла Севярынца на 15 сутак за удзел у «Маршы недармаедаў». У 2007 годзе Рыбакова карала суткамі мастака Алеся Пушкіна за тое, што ён выкінуў з вакна РАУСа чырвона-зялёны сцяг, у 2012 годзе судзіла праваабаронцу Валерыя Шчукіна нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031