Знайсці
14.11.2017 / 16:2522РусŁacБел

Ад заўтра на цыгарэтах абавязкова будуць змяшчаць страшныя карцінкі пра шкоду курэння

Імпатэнцыя, гангрэна, пакутлівая смерць — гэтыя і яшчэ дзевяць страшных карцінак з 15 лістапада будуць друкавацца на пачаках цыгарэт у абавязковым парадку.

Першыя такія ўпакоўкі з’явіліся на беларускім рынку яшчэ ў верасні 2016 года. Але новымі правіламі кіраваліся не ўсе вытворцы Еўразійскага эканамічнага саюза, цяпер да гэтага прыйдуць усе без выключэнняў.

Старыя партыі цыгарэт могуць знаходзіцца ў продажы да іх поўнай рэалізацыі.

«Згодна з тэхнічным рэгламентам на тытунёвую прадукцыю, карцінкі з папярэджаннем павінны займаць 50% верхняй часткі пачкі на адным баку і 50% ніжняй часткі на адваротным, — патлумачылі «НН» у прадстаўніцтве «Брытыш Амерыкан Табака» у Беларусi. — Усяго ў Еўразійскім эканамічным саюзе зацверджаныя 12 розных малюнкаў з выявай наступстваў шкоднай звычкі. Таксама па новых правілах на баку пачкі павінны знаходзіцца наступны надпіс: «Змяшчае сістэмныя яды, канцэрагенныя і мутагенныя рэчывы».

Прыклад упакоўкі, зробленай па новых правілах.

Інфармацыю аб колькасці ўтрымання смалы і нікаціну ў тытунёвых вырабах на ўпакоўцы ўказваць забаронена.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера