Знайсці
29.10.2017 / 14:1810РусŁacБел

Мінадукацыі супакойвае: усе цяперашнія гімназісты працягнуць навучанне

Усе цяперашнія гімназісты змогуць працягнуць навучанне ў сваёй установе адукацыі, паведамілі карэспандэнту БелТА, каментуючы планаваную адмену ўступных экзаменаў у пяты клас.

У ведамстве адзначылі, што ніхто не збіраецца адлічваць гімназістаў, якія ўжо вучацца ў гэтай навучальнай установе, але не пражывае на замацаванай за ёй тэрыторыі.

Тыя, хто вучыцца ў гімназіях, змогуць працягнуць навучанне. У тым ліку гэта тычыцца цяперашніх чацвёртакласнікаў - яны проста пяройдуць у пяты клас.

Як паведамлялася раней, гімназіі як выгляд ўстановы адукацыі захаваюцца. Як і звычайныя школы, яны будуць рэалізоўваць праграму пачатковай і базавай адукацыі, далей вывучэнне прадметаў будзе весціся на павышаным узроўні - гэта 10-я і 11-я класы. Адпаведна уступныя экзамены ў 5-я класы гімназій адменяць, замест гэтага адбор у гімназіі прапануецца ажыццяўляць па выніках атэстацыі за курс базавай школы.

У міністэрстве лічаць, што адбор для вывучэння прадметаў на павышаным узроўні павінен ажыццяўляцца пасля 9-га класа - навучэнец павінен зрабіць свой свядомы выбар. Прымаць у першы клас гімназій будуць па тэрытарыяльнай прыкмеце - так, як гэта было ў звычайных школах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031