Знайсці
24.10.2017 / 17:52РусŁacБел

У Брэсце тынкоўшчык сарваўся з рыштаванняў

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце траўмавання рабочага на вытворчасці, паведамілі БЕЛТА ў УСК па Брэсцкай вобласці.

Няшчасны выпадак адбыўся ў абласным цэнтры 23 кастрычніка каля 11.50. Падчас правядзення аздобных прац фасада будынка на вул. Савецкай атрымаў траўму мясцовы жыхар 1959 года нараджэння. Знаходзячыся на трэцім ярусе рыштаванняў, тынкоўшчык наступіў на металічны насціл, які саслізнуў убок. У выніку мужчына спатыкнуўся і ўпаў уніз. З цяжкай траўмай ён шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Брэсцкія следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031