Расіяне прызналі сваім галоўным супергероем Данілу Багрова з фільма «Брат»
Галоўны герой фільма «Брат» Даніла Багроў прызнаны нацыянальным супергероем Расіі. Такія вынікі анлайн-галасавання, праведзенага падчас выставы сродкаў бяспекі «Інтэрпалітэх», паведамляецца на старонцы мерапрыемства ва «УКантакце».
За Данілу Багрова аддалі свае галасы 45% рэспандэнтаў. Другое месца заняў Ілля Мурамец (13% галасоў). Трэцяе месца дасталася Глебу Жаглову — галоўнаму герою савецкага фільма «Месца сустрэчы змяніць нельга», за яго прагаласавала 11% рэспандэнтаў.
Супернікамі Багрова былі таксама Дзядзька Сцёпа, Вольга Цярэнцьева («Вольга»), Шцірліц («Семнаццаць імгненняў вясны»), Сяргей Глухароў («Глушэц») і іншыя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
 1
Лімузін за $1 500 000 і тры мяхі бульбы: якія падарункі дораць Лукашэнку, а якія — ён сам
 4
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 1
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 6
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 2
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера