Знайсці
17.10.2017 / 13:5218РусŁacБел

З арнаментам і не толькі. Паказалі варыянты параднай формы да Алімпіяды-2018

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся сёння з прапанаванымі канцэпцыямі параднай формы для беларускай дэлегацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у лютым 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя).

Кіраўніка дзяржавы прапанавалі калекцыі, распрацаваныя двума беларускімі дызайнерамі. Людміла Лабкова сумесна з канцэрнам «Беллегпрам» стварыла парадную форму ў стылі casual. У ёй дамінуе светла-шэрыя тоны, элегантнасць падкрэсліваюць чырвоныя аксэсуары і дэталі.

Юлія Латушкіна, у адзенні якой беларускія алімпійцы выступалі ў Рыа, разам са швейным атэлье пры Галоўным гаспадарчым упраўленні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта вырашыла апрануць спартсменаў ў больш строгім, але не менш арыгінальным стылі.

Характэрна, што абодва дызайнеры пастараліся раскрыць беларускія традыцыі, шырока выкарыстаўшы пры стварэнні адзення нацыянальныя матывы.

За аснову алімпійскай параднай формы для беларускай дэлегацыі вырашана ўзяць варыянт, прапанаваны Людмілай Лабковай. Пры гэтым па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ўсе прадстаўленыя калекцыі будуць атшыты і пастаўлены для наступнага продажу ў найбуйнейшыя універмагі краіны.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031