Знайсці
17.10.2017 / 06:342РусŁacБел

У Глыбокім забойца двух братоў атрымаў 24 гады калоніі. Помсту ён адклаў на 100 дзён

Жыхар Глыбокага за жорсткае двайное забойства асуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведаміла прадстаўнік пракуратуры вобласці Аксана Балеева, піша БелТА.

У студзені 34-гадовы мужчына трапіў на застолле да двух братоў: сваякі прыехалі на навагоднія святы дадому ў Глыбокае з заробкаў у Расіі. Госць палічыў, што на вечарыне яму нанеслі абразу. Ён затаіў крыўду і вырашыў адпомсціць - але адразу пасля гулянкі зламаў нагу.

План расправы мужчына выношваў некалькі месяцаў. У ноч з 17 на 18 красавіка ён, будучы зусім цвярозым, забіў братоў, прычыніўшы ім множныя ўдары нажом. Загінулым было 54 і 53 гады.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031