Знайсці
16.10.2017 / 21:2939РусŁacБел

Макараў — Казлоўскаму: Калі вы былі міністрам, кожныя тры дні ў войску гінуў беларус

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў апублікаваў артыкул «Хто судзіць сёння беларускае войска», у якім рэзка адказаў былому міністру абарону Паўлу Казлоўскаму. Той у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заклікаў вайскоўцаў біць у званы і агалошваць факты дзедаўшчыны, каб не паўтарыліся новыя трагедыі.

Уладзімір Макараў.

Павел Казлоўскі.

Макараў запэўнівае, што падчас кіравання Казлоўскага злачыннасць у войску дасягнула рэкорднага ўзроўню.

«І толькі пасля спадара Казлоўскага, дзякуючы неймаверным намаганням афіцэрскага складу ў другой палове 1990-х гадоў удалося забяспечыць радыкальнае зніжэнне злачынстваў і здарэнняў. Калі ў 1994 годзе каэфіцыент злачыннасці ў арміі (колькасць злачынстваў у разліку на тысячу вайскоўцаў) складаў 10,9, то ў 2016 годзе — 1,58», — сцвярджае ён.

Па яго інфармацыі, колькасць загінулых ў 1993-1994 гадах перавышала 100 чалавек штогод.

«Таму варта даць параду спадару Казлоўскаму — не трэба раіць «грукаць» сёння — гэта ў бытнасць экс-міністра варта было біць у званы, калі кожныя тры дні ў войску гінуў беларускі ваяр», — падсумоўвае прэс-сакратар Мінабароны.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031