Знайсці
16.10.2017 / 13:256РусŁacБел

Беларускі трэнер хоча адвесці ўкраінскіх футбалістаў у турму

Алег Дулуб, трэнер адэскага клуба «Чарнаморац», на прэс-канферэнцыі пасля матча з кіеўскім «Дынама» прызнаўся, што хоча звадзіць гульцоў у турму.

Фота - footboom.com

«Цяпер я хацеў бы пайсці з хлопцамі ў турму. Кажу гэта шчыра, каб паказаць ім, што ёсць не толькі футбол, але і іншае жыццё. Тады футбалісты пачынаюць шанаваць тое, што ў іх ёсць. І сума ў кантрактах тут ужо не мае ніякага значэння», - прыводзіць словы Дулуба footboom.com.

Раней, перад матчам з «Дынама» Дулуб вадзіў футбалістаў у боўлінг, каб зняць псіхалагічную напругу перад матчам. Дарэчы, спрацавала — «Чарнаморац» выйграў 2:1.

Алег Дулуб трэніруе «Чарнаморац» з верасня. Раней ён працаваў у «Гомелі», мінскім «Дынама», быў галоўным трэнерам «Крумкачоў». Перад «Чарнаморцам» Дулуб трэніраваў украінскі клуб «Карпаты» (Львоў).

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031