Знайсці
17.10.2017 / 12:3733РусŁacБел

Віцебская кавярня заклікае плаціць гатоўкай, бо карткай атрымаецца на 3% даражэй. Гэта законна?

Пакуль некаторыя краіны думаюць над тым, ці не адмовіцца ад наяўных грошай на карысць безнаяўнага разліку, віцебская кавярня беларускай кухні з дзіўнай назвай «Батькова хата» вывесіла незвычайнае папярэджанне: маўляў, за аплату банкаўскімі карткамі прыйдзецца даплаціць яшчэ ад 1,5% да 3%.

Такое ў Беларусі сустрэнеш не часта. Аб'ява паведамляе, што камісія спаганяецца «Беларусбанкам». 

Фота з фэйсбуку Алены Сцяпанавай

У самой кавярні нам не змаглі растлумачыць, чаму менавіта іх установа атрымала такую ўнікальную магчымасць, у той час як тысячы крам і рэстаранаў па ўсёй краіне карыстаюцца паслугамі таго ж банка без спагнання дадатковае камісіі са спажыўцоў.

У самім «Беларусбанку» кажуць, што ТАА «Арэна-піца» (уласнік кавярні) уводзіць наведвальнікаў у зман. 

«На кліентах гэта ніяк не павінна адбіцца. Аплата паслугі эквайрынгу — гэта абавязальніцтва ўласніка кавярні. Юрыдычная асоба плаціць банку камісію за апрацоўку безнаяўных плацяжоў, — паведамілі «Нашай Ніве» ў прэс-службе банку. — Тое, што ў кавярні размясцілі такую аб'яву — гэта выклік. Ёсць дзяржаўная праграма пераходу на безнаяўныя плацяжы, і яе трэба выконваць».

Віцебскія спецыялісты «Беларусбанка» паведамілі таксама, што ўжо даслалі ўласніку кавярні адпаведны ліст, каб вырашыць сітуацыю.

Адкрыццё «Бацьковай хаты». Фота: vitebsk.biz

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031