Знайсці
10.10.2017 / 15:1610РусŁacБел

Макей: У найбліжэйшы час у Беларусь плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячаў ЕС

Рашэнне аб узроўні ўдзелу беларускага боку ў саміце «Усходняга партнёрства», які запланавана правесці ў Брусэлі ў лістападзе, будзе прынята ў свой час. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Натуральна, мы будзем аналізаваць усе акалічнасці. У бліжэйшы час да нас [у Беларусь] плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячаў ЕС», — сказаў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей адзначыў, што, паводле наяўнай інфармацыі, запрашэння на саміт «Усходняга партнёрства» накіраваны ўсім дзяржавам-удзельніцам. «Накіравана [запрашэнне] і беларускаму боку», — дадаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031