Знайсці
06.10.2017 / 09:1030РусŁacБел

Ацяпленне ў кватэрах Мінска ўключаць толькі на наступным тыдні

У Мінску ацяпленне ў жылым сектары пачнуць уключаць у пачатку наступнага тыдня.

Пра гэта, як паведамляе БелТА, паведаміў сёння начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы.

«Паводле існуючых правілаў падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду, падача ацяплення ў жыллёвы фонд пачынаецца пры ўмове, калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў. Мяркуецца, што ўжо з панядзелка-аўторка пачнецца ацяпленне жылога сектара сталіцы», — сказаў Тур.

Ён растлумачыў, што ў мэтах правільнага ўключэння сістэм, недапушчэння гідраўдараў і зрыву цыркуляцыі цепланосьбіта неабходна падключаць ацяпленне планамерна, з паступовай напрацоўкай сеткавай вады. Поўнае ўключэнне ацяплення ў жылфондзе Мінска адбываецца на працягу пяці дзён. Падключэнне таго ці іншага дома залежыць у тым ліку ад яго аддаленасці ад цеплакрыніц.

У аўторак у Мінску пачалі даваць цяпло ў дзіцячыя сады, школы і бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930