Знайсці
02.10.2017 / 10:1618РусŁacБел

Футбаліст Жэрар Піке расплакаўся, прагаласаваўшы за незалежнасць Каталоніі ВІДЭА

Абаронца «Барсэлоны» Жэрар Піке аддаў свой голас за незалежнасць Каталоніі. Пасля была гульня супраць «Лас-Пальмас» пры пустых трыбунах. Гэта быў «найгоршы матч у маёй прафесійнай кар'еры», — сказаў ён.

Піке таксама не стрымаў эмоцый адносна спроб уладаў Іспаніі сарваць рэферэндум: «Прэм'ер-міністр Іспаніі хлусіць. Ён казаў, што мы меншасць, хуліганы, а мы паказалі, што гэта не так».

Гулец заявіў, што адчувае сябе каталонцам «больш чым калі-небудзь» і адстойвае «права голасу» для свайго народу. Калі ён гаварыў пра паводзіны сваіх суграмадзян, ён не вытрымаў, у яго слёзы пацяклі з вачэй: «Нашы людзі і сёння, і ўсе апошнія сем гадоў праявілі сябе проста фантастычна». «Яны заслугоўваюць усяго і нават больш», — сказаў Піке і заклікаў: «Вельмі важна, што, як бы іх ні правакавалі, яны дзейнічаюць мірна, яны спяваюць, цудоўна спяваюць», і слёзы цяклі ў футбаліста.

Вось відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930