Знайсці
26.09.2017 / 10:3418РусŁacБел

Лукашэнка: Давайце скажам па-народнаму — у Вялікабрытаніі маса свабодных грошай

Лукашэнка прапаноўвае Вялікабрытаніі больш актыўна інвеставаць у Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам, піша БелТА.

«Давайце вызначым 3-4 салідныя пілотныя эканамічныя праекты (бо эканоміка — база любых адносін) і рэалізуем іх, - прапанаваў кіраўнік дзяржавы. — Давайце скажам па-народнаму, проста: у Вялікабрытаніі маса свабодных грошай, якія павінны быць ўкладзены ў справу. Мы створым самыя зручныя і выгадныя ўмовы для бізнэсу і некалькі - 2-3 сумесныя прадпрыемствы - пабудуем у Беларусі, якія будуць працаваць на дзве краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031