Ёй 17, яму 19, і ў іх двое дзяцей. Гісторыя ранняй цяжарнасці з хэпі-эндам
Першы раз Дар'я Юша зацяжарыла, калі ёй было 15 гадоў. Шмат хто ў родным Валожыне яе асуджаў, затое падтрымаў каханы. А ў 16 яны даведаліся пра другое дзіця.
Аляксандр — сірата, чакаць дапамогі ад бацькоў не даводзілася, таму ён уладкаваўся на працу. Цяпер шчаслівы бацька дзвюх дачок утрымлівае сям'ю з чатырох чалавек. Даша імкнецца падпрацоўваць.
Падзяліцца сваёй гісторыяй яны прыехалі ў студыю ток-шоу «Кожны з нас» на «Белсаце».
У поўным выпуску праграмы распавядаецца, як склаўся лёс Настассі Завадскай з Асташкавічаў, што нарадзіла ў 14, а яе муж у хуткім часе скончыў жыццё самагубствам. А таксама пра лёс Крысціны Бутэвіч, гісторыя якой разышлася на ўсю краіну сем год таму.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 11
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
 6
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 3
Памерла Вольга Жураўлёва
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера