Знайсці
19.09.2017 / 14:222РусŁacБел

У Мінску плануюць увесці зніжкі пры бескантактавай аплаце праезду ў транспарце

Пра гэта дырэктар ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі. Яна была прысвечанайзапуску бескантактавай аплаты праезду ў метро пры дапамозе мадэрнізаванага турнікета з магчымасцю прыёму бескантактавых банкаўскіх карт Visa payWave, піша БелТА.

Па словах Валерыя Шкуратава, бонусы будуць стымуляваць мінчан і гасцей пераходзіць на разлік банкаўскай картай.

«Калі ў снежні атрымаем першыя вынікі доследнай эксплуатацыі, вывучым меркаванне гараджан, можна будзе казаць пра канкрэтныя тэрміны і планах па ўкараненні турнікетаў з магчымасцю бескантактавай аплаты ў грамадскім транспарце сталіцы. Разглядаем магчымасць зніжак», - адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031