Знайсці
17.09.2017 / 18:143РусŁacБел

Брамніка чарнагорскага футбольнага клуба застрэлілі падчас трэніроўкі

Брамнік чарнагорскага футбольнага клуба «Бокель» Горан Ленац быў забіты стрэлам у галаву падчас трэніроўкі, паведамляюць інфармагенцтвы. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 верасня.

Футбаліст трэніраваўся разам са сваім сябрам на базе клуба ў горадзе Катор. Туды прыйшоў невядомы і стрэліў 33-гадоваму спартоўцу ў галаву, пасля чаго знік. Галкіпера даставілі ў бальніцу, дзе ўрачы пазней пацвердзілі факт смерці.

Паліцыя шукае злачынца. Паведамляецца, што забойца зрабіў некалькі стрэлаў у паветра, каб распужаць патэнцыйных сведак. Футбаліст быў вельмі паважаны сярод аднаклубнікаў і жыхароў горада, ён часта дапамагаў уласнымі грашыма фінансаваць развіццё дзіцячага футбола ў рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031