Знайсці
15.09.2017 / 10:356РусŁacБел

У Віцебскай вобласці згубіліся 16 грыбнікоў

За мінулыя суткі ў лясах Віцебскай вобласці шукалі 16 чалавек, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Грыбнікоў шукалі ў лясах васьмі раёнаў. Ратавальнікі выязджалі на пошукі ў Бешанковіцкім, Віцебскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Аршанскім, Шумілінскім і Талачынскім раёнах. Жыхару Віцебска, што заблукаў каля вёскі Белянкова Шумілінскага раёна, прыйшлося правесці ноч у лесе, раніцай ён выйшаў самастойна. Астатніх грыбнікоў знайшлі яшчэ да змяркання, яны выходзілі на гук сірэны пажарнай машыны.

«Многія грыбнікі, зразумеўшы, што заблукалі, прымаюць правільнае рашэнне адразу звярнуцца па дапамогу ў экстранную службу. Вывесці іх з лесу ў такіх выпадках атрымліваецца звычайна да цемры», — адзначыла Марына Фандо. Аматарам ціхага палявання яна нагадала пра неабходнасць мець з сабой зараджаны мабільны тэлефон і яркія элементы адзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031