Знайсці
13.09.2017 / 17:051РусŁacБел

Стала вядомая дата выхаду новага эпізоду «Зорных войнаў»

Дзявяты эпізод кінаэпапеі «Зорныя войны» выйдзе на экраны 20 снежня 2019 года. А гэта больш чым на паўгода пазней, чым планавалася першапачаткова, паведамляюць інфармагенцтвы.

Афіцыйная прычына пераносу не паведамляецца, але гэта магло адбыцца з-за таго, што раней Колін Трэварау адмовіўся выступаць у якасці рэжысёра кінастужкі, і Disney давялося шукаць яму замену.

Першапачаткова выхад фільма планаваўся на канец мая 2019. Але нядаўна стала вядома аб пераносе прэм'еры на снежань таго ж года. Новым рэжысёрам прызначылі Джэй Джэй Абрамса, які ўжо працаваў над стварэннем сёмага эпізоду «Зорных войнаў». Менавіта ён у 2015 годзе адкрыў новую эпоху культавай серыі фільмаў.

Практычна ніякай інфармацыі, акрамя даты рэлізу, пра дзявяты эпізод пакуль няма. Яму яшчэ нават не далі прысвоілі назву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031