Знайсці
12.09.2017 / 18:39РусŁacБел

Еўракамісія адкрыла другі этап штрафной працэдуры супраць Польшчы

Еўрапейская камісія накіравала Польшчы другі напамін, які тычыцца заўваг у дачыненні да рэформы судовай сістэмы. Дзеянні камісіі ўпісваюцца ў рамкі другога этапу працэдуры аб парушэнні заканадаўства ЕС, паведамляе Радыё Польшча.

У Польшчы ёсць адзін месяц на тое, каб пракаментаваць заўвагі. Калі адказ Варшавы не задаволіць Брусель, ЕК накіруе пазоў супраць Польшчы ў Суд ЕС у Люксембургу. Суд можа абавязаць дзяржаву выплаціць фінансавы штраф.

Нагадаем, у канцы ліпеня Еўракамісія пачала ў дачыненні да Польшчы працэдуру аб парушэнні заканадаўства ЕС у сувязі з прыняццем закона аб судах агульнай юрысдыкцыі. Брусель паставіў пад сумнеў прадастаўленне міністру юстыцыі занадта шырокіх паўнамоцтваў у пытанні прызначэння суддзяў, а таксама рашуча запратэставаў супраць рознага пенсійнага ўзросту суддзяў у залежнасці ад полу. Аб гэтым Еўракамісія паведаміла ў сваім папярэднім лісце. Польскі бок у адказ заявіў, што кожная краіна мае права самастойна рэфармаваць сваю судовую сістэму, а Еўракамісія не мае права ацэньваць гэтыя змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031