Знайсці
07.09.2017 / 13:3217РусŁacБел

Стваральнікі Linux забаранілі выкарыстоўваць яе ў Крыме

«Загружаючы ПЗ (праграмнае забеспячэнне) Fedora, вы пацвярджаеце, што ўсведамляеце наступнае: ПЗ Fedora і тэхнічная інфармацыя могуць рэгулявацца Правіламі экспартнага рэгулявання ЗША і іншымі законамі ЗША і іншых краін і не могуць пастаўляцца і перадавацца ў забароненыя ЗША краіны і дзяржавы, якія трапляюць пад санкцыі (на дадзены момант да іх належаць Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сірыя і Крымскі рэгіён Украіны)», — гаворыцца на сайце праекта ў карыстальніцкім пагадненні.

Рашэнне Fedora Project забараніць выкарыстанне АС ў Крыме створыць складанасці распрацоўшчыкам, якія выкарыстоўваюць Fedora ў якасці галоўнай аперацыйнай сістэмы пры вытворчасці ўласных прадуктаў. Гэта можа прывесці да вялікіх стратаў для цэлых кампаній, а таксама вымусіць іх карыстацца пірацкімі версіямі (як бы смешна гэта ні гучала ў дачыненні да вольнага і бясплатнага праграмнага забеспячэння).

У папярэдняй версіі экспартнага пагаднення, якое абнаўлялася ажно ў лістападзе 2015 года, Крым не ўваходзіў у лік краін, куды былі забароненыя пастаўкі АС Fedora Linux.

Існуе шмат версій аперацыйных сістэм, заснаваных на Linux. Fedora з'явілася ў лістападзе 2003 года і стала адным з найбольш папулярных дыстрыбутываў Linux нароўні з Ubuntu, Debian, Knoppix, SUSE і іншымі. Fedora уяўляе сабой праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам. Гэта азначае, што любы карыстальнік можа спампаваць з сайта Fedora Project аперацыйную сістэму Fedoraі выкарыстоўваць яе па сваім меркаванні. Тым не менш, на вольнае праграмнае забеспячэнне і софт з адкрытым зыходным кодам ўсё ж нярэдка распаўсюджваюцца дзеянні «свабодных» і «адкрытых» ліцэнзій, якія ўсё ж дазваляюць ўсталёўваць мінімальныя патрабаванні да яго выкарыстання.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031