Знайсці
07.09.2017 / 11:573РусŁacБел

Знойдзены здымкі дзяцей Эдварда Вайніловіча, у гонар якіх названы Чырвоны касцёл у Мінску ФОТАФАКТ

Адсканаваныя копіі рарытэтных фотаздымкаў у сеціва выклаў гісторык і экскурсавод Павел Дзюсекаў у суполцы «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» у Фэйсбуку.

Фота Алены і Сымона, у гонар якіх намаганнямі іх бацькі Эдварда Вайніловіча быў пабудаваны Чырвоны касцёл у Мінску, гісторык адсканаваў з дазволу парафіі Святых Сымона і Алены.

Фотаздымкі дзяцей Вайніловіча з архіва ў польскім Быдгашчы прывёз пробашч мінскай парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк.

Сымон памёр у 12 гадовым узросце ў 1897 годзе, а Алена памерла ў 1903 годзе, не дажыўшы адзін дзень да свайго 19-годдзя.

«У Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы і сваякі Вайніловіча, захоўваецца прысвечаны мецэнату Эдварду Вайніловічу вялікі архіў, які калісьці быў створаны і пашыраецца да сёння нашчадкамі славутага ўраджэнца Беларусі», — дадаў святар у каментары Catholic.by.

Беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча распачаўся ў Мінску 10 красавіка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031