Знайсці
06.09.2017 / 21:00РусŁacБел

WhatsApp пачне браць грошы з некаторых карыстальнікаў

Распрацоўшчыкі WhatsApp маюць намер манетызаваць свой месенджар шляхам збірання платы з буйных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць сістэму ў якасці канала зносін з кліентамі, паведамляе TechCrunch.

Наўзамен WhatsApp прадаставіць інструменты для больш зручнай камунікацыі кампаній і спажыўцоў. У той жа час для малога і сярэдняга бізнесу будзе існаваць бясплатны дадатак, адзначылі распрацоўшчыкі. Што праўда, пра яго магчымасці пакуль не паведамляецца.

Па дадзеных выдання, дадатак дазволіць кампаніям рассылаць кліентам розныя карысныя апавяшчэнні. Напрыклад, пра час авіяпералёту, пацверджанні дастаўкі і гэтак далей. Плата ж можа спаганяцца за пашыраны набор паслуг: выкарыстанне чат-ботаў або грашовыя пераводы.

Прадстаўнікі WhatsApp распавялі, што карпаратыўнае прыкладанне дазволіць кампаніям ствараць верыфікаваныя бізнес-акаўнты, у якіх будзе пазначаная падрабязная інфармацыя: адрас, гадзіны працы і гэтак далей.

Чытайце таксама: Ад WhatsApp да «Сігнала»: топ-5 найбольш бяспечных месенджараў

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера