Знайсці
07.09.2017 / 10:221РусŁacБел

Дураў распавёў пра спробы ФБР падкупіць распрацоўшчыкаў Telegram 

Заснавальнік і генеральны дырэктар Telegram Павел Дураў распавёў у інтэрв'ю выданню The Baffler пра ціск з боку агентаў ФБР.

Спецслужбы ЗША пачалі ім цікавіцца яшчэ ў 2014 годзе, адразу пасля таго, як ён пад ціскам уладаў прадаў сваю долю ва Укантакце і назаўсёды з'ехаў з Расіі.

Агенты цікавіліся яго працай у сацыяльнай сетцы і сувязямі з расійскімі ўладамі. Пазней агенты ФБР пачалі цікавіцца яго працай у папулярным мэсэнджары Telegram і шыфраваннем паведамленняў у ім.

«Мне не спадабаліся гэтыя пытанні, — сказаў Дураў. — Я не хацеў рабіцца амерыканскім кратом, таму я проста даў ім мінімум інфармацыі, якая ўжо і да гэтага была распаўсюджаная ў СМІ».

У маі 2016 года, калі Павел Дураў разам з групай распрацоўшчыкаў прыехаў у ЗША на канферэнцыю Google, два агенты ФБР раніцай прыйшлі да яго на арандаваную хату і пачалі задаваць пытанні пра «Тэлеграм».

Яны сказалі, што паважаюць пазіцыю Дурава і прапанавалі стварыць сакрэтны канал, праз які можна было б абменьвацца інфармацыяй аб канкрэтных карыстальніках мэсэнджара ў выпадку ўзнікнення тэрарыстычнае пагрозы.

Падчас гэтага ж візіту аднаго з распрацоўшчыкаў «Тэлеграма» дапыталі супрацоўнікі кібербяспекі, а затым і агенты ФБР. Іх па-ранейшаму цікавіла праца мэсэнджара. Агенты прапаноўвалі «дзясяткі тысяч даляраў» у абмен на неабходную інфармацыю. Пасля заканчэння размовы распрацоўшчык адразу расказаў пра тое Дураву..

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031