Знайсці
05.09.2017 / 14:3948РусŁacБел

Лукашэнка — Зюганаву: Мы стараемся трымацца, але цяжкавата без вас

Развіццё беларуска-расійскіх адносін абмеркавана на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй фракцыі КПРФ у Дзярждуме Генадзем Зюганавым, паведамляе БелТА.

«Падкрэсліваю абсалютна адкрыта, шчыра: вашыя ідэі нам не чужыя. Больш за тое, у адрозненне ад многіх постсавецкіх рэспублік мы спрабуем — і многае ў нас атрымліваецца з рэалізацыяй гэтых ідэй.

Таму ідэя, што рынак нас выратуе, што капіталізм - гэта адзіная сістэма, якая можа сёння існаваць, поўная лухта.

Трэба проста працаваць і шанаваць людзей. Прыйдзе час, калі мы пашкадуем, што ўсё з мінулага перакрэслілі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што і людзі гэта адчуваюць. «Раней людзі на эйфарыі былі, думалі: ах, напэўна, вось калі гэта рынак, калі гэта той капіталізм, як у Еўропе, мы ўсе будзем жыць лепш няма куды. А атрымалася зусім наадварот, — заўважыў ён. —Мы стараемся трымацца, але цяжкавата без вас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031