Знайсці
28.08.2017 / 16:0615РусŁacБел

«ФСБ прыкінуўся дзяўчынай, каб выманіць яго»: у Гомелі знік украінец, якога Расія падазрае ў тэрарызме

19-гадовы Павел Грыб прыехаў у Гомель 24 жніўня. Больш на сувязь ён не выходзіў. Бацька хлопца ўпэўнены, што яго сына затрымалі расійскія спецслужбы.

Павел Грыб

Па словах Ігара Грыба, бацькі Паўла, яго сын перапісваўся праз інтэрнэт з дзяўчынай: пазнаёміліся праз Укантакце, жыўцом не бачыліся. Дзяўчына нібыта была з Расіі, сустрэцца з ёй Павел вырашыў у Беларусі. 24 жніўня хлопец паехаў у Гомель, збіраўся вярнуцца ў той жа дзень, але ж знік.

Бацька паехаў у Гомель шукаць сына.

«Я даведаўся, што сын знаходзіцца ў вышуку па артыкуле «Тэрарыстычны акт», вышук ініцыяваны ФСБ горада Сочы», — сцвярджае Ігар Грыб.

Па словах бацькі, беларускія памежнікі заявілі, што не валодаюць якой-небудзь інфармацыяй наконт Паўла Грыба. Ігар Грыб упэўнены, што на тэрыторыі Беларусі сына затрымалі супрацоўнікі ФСБ.

Адзначым, што Павел Грыб інвалід, у войску не служыў.

Пакуль невядома, што дакладна здарылася.

Украінская амбасада накіравала ноту ў беларускае МЗС з мэтай высветліць месцазнаходжанне зніклага хлопца, паведаміла «Украінская праўда».

Гомельская міліцыя адмовілася ад каментароў. У КДБ пакуль таксама не пракаментавалі гэтую гісторыю.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930