Знайсці
11.08.2017 / 07:2223РусŁacБел

Знойдзены чэрап агульнага продка малпаў і чалавека

Выяўлены ў Кеніі цэлы чэрап малпы можа раскрыць таямніцу, як выглядаў агульны продак малпаў і людзей, паведамляецца ў часопісе Nature.

ISAIAH NENGO

Навукоўцы з Універсітэта Стогн Брук вывучылі парэшткі выкапнёвай малпы Алезі, якую выявіў ў 2014 годзе кенійскі паляўнічы Джон Экусі на захад ад возера Туркана ў паўночнай частцы Кеніі. Прымат жыў у лесе, які, як мяркуюць навукоўцы, знішчыла вывяржэнне вулкана.

Закамянеласць уяўляе сабой чэрап памерам з лімон, які належыць дзіцяці малпы, што жыло 13 мільёнаў гадоў таму.

Каб разгледзець знаходку, каманда даследчыкаў выкарыстала адчувальную форму 3D-рэнтгенаграфіі. У выніку яны атрымалі малюнкі чэрапа, унутранага вуха і зародкаў карэнных зубоў. Якасць здымкаў дазволіла вызначыць і ўзрост дзіцяці — прымату на момант гібелі было каля аднаго года і чатырох месяцаў.

Зубы малпы навялі навукоўцаў на думку, што прымат належаў да новага віду, Nyanzapithecus alesi.

Жывёлы гэтага віду былі часткай групы прыматаў, якія жылі ў Афрыцы больш за дзесяць мільёнаў гадоў таму. Раней знаходкі гэтага віду былі прадстаўлены толькі зубамі, таму навукоўцы нават не былі ўпэўненыя, ці была жывёла малпай. Чэрап нагадвае галаву дзіцяняці гібона, але даследчыкі даказалі, што гэтая форма чэрапа сустракалася і ў іншых старажытных малпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031