Знайсці
10.08.2017 / 10:3013РусŁacБел

Расійскія памежнікі выратавалі ля берагоў Крыма беларускую яхту з пяццю турыстамі

Фота Упраўлення ФСБ па РК

Вартавы катэр «Мангуст» Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Крыме правёў паспяховую аперацыю па выратаванні замежнай яхты, якая рухалася пад сцягам Беларусі, і пяці беларускіх грамадзян. Пра гэта паведамляе Крымінфарм са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення.

Паводле інфармацыі памежнікаў, 8 жніўня ў 18.10 пагранічны вартавы карабель атрымаў сігнал аб дапамозе ад капітана замежнай яхты тыпу катамаран (сцяг Беларусі, порт прыпіскі Брэст). Судна, знаходзячыся за 3-4 мілі ад берага, цярпела бедства з прычыны моцнага ветру, які зносіў яго ўсё далей у адкрытае мора.

«Ужо праз паўгадзіны экіпаж вартавога катэра «Мангуст» у раёне мыса Мікалая аказваў дапамогу судну. Прыняўшы на свой борт пяцярых падарожнікаў, вартавік прыступіў да буксіроўкі яхты ў бухту Ціхая», — гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе таксама паведамілі, што выратаваныя здзяйснялі марскі круіз уздоўж крымскага ўзбярэжжа. «Па шчаслівым збегу абставін у выніку здарэння ніхто з гасцей Крыму не пацярпеў, і ўжо сёння яны працягнулі падарожжа па вызначаным маршруце», - паведамілі ў Пагранупраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031