Знайсці
07.08.2017 / 13:047РусŁacБел

Лукашэнка раскрыў сакрэт будучых паездак па рэгіёнах

Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць праблемныя гаспадаркі ў розных рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы прызначэння кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

«У маіх паездках (я ўжо хачу адкрыць гэты сакрэт) у Брэсце, потым на Магілёўшчыне, потым на Віцебшчыне першае пытанне ў раёне будзе «якія праблемныя гаспадаркі?». Паедзем, паглядзім на гэтыя праблемныя гаспадаркі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што адсталым прадпрыемствам кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны надаваць асаблівую ўвагу. «Не забывайце, што проста бяздумна ездзіць па раёне, матацца па ўсіх гаспадарках не трэба. У вас тры-чатыры, можа, у кагосьці пяць праблемных гаспадарак. Займіцеся імі, гэта ваш твар. Я гэта заўсёды буду памятаць і патрабаваць. Натуральна, і ўсе мае падначаленыя з гэтага будуць зыходзіць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031