Знайсці
02.08.2017 / 12:172РусŁacБел

Археолагі знайшлі на паўднёвым усходзе Францыі «мініяцюрныя Пампеі»

Старажытнарымскі квартал, які атрымаў назву «Пампеі ў мініяцюры», знойдзены археолагамі на паўднёвым усходзе Францыі, паведамляе радыёстанцыя France Info.

Па дадзеных радыёстанцыі, старажытны квартал узростам каля дзвюх тысяч гадоў з рынкавай плошчай, мазаікамі і дамамі арыстакратаў быў выяўлены на адной з будпляцовак недалёка ад камуны Вьен.

Агульная плошча, на якой праводзяцца раскопкі, перавышае 5 тысяч квадратных метраў. На месцы працуюць больш за 20 чалавек.

Па словах кіраўніка раскопак Бенжаміна Клема, гаворка ідзе пра «унікальную знаходку», паколькі старажытны квартал выдатна захаваўся. Археолаг лічыць, што прычынай таму — шэраг пажараў, якія вымусілі жыхароў, ратуючыся ад полымя, пакінуць усе свае рэчы на месцах.

«Гандлёвая плошча цалкам выгарала. Таму мы знаходзім у крамах усе рэчы, якія былі ў рамеснікаў і якія яны пакінулі на месцы, калі ратаваліся ад полымя», — распавёў Клем.

«Яшчэ ёсць жыллё, арыстакратычныя дамы, якія вельмі добра захаваліся, дзе выявілі больш за 19 мазаік, што дазваляюць нам лепш зразумець лад жыцця Вьен дзве тысячы год таму», — дадаў археолаг. «На самой справе мы знаходзімся ў мініяцюрных Пампеях Вьены», — сказаў на заканчэнне Клем.

РІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031