Знайсці
19.06.2017 / 17:034РусŁacБел

Марозіва па рэцэпце Боны Сфорцы прыгатуюць ў Мінску 22 чэрвеня

Марозіва чатырох эпох — ад XVI да XX стагоддзя — прыгатуюць у сталіцы 22 чэрвеня, паведамілі ў музеі летняга прысмаку «Белы Полюс».

«Марозіва па арыгінальных беларускім рэцэптах чатырох эпох — ад ВКЛ да БССР — можна будзе і прадэгуставаць, і навучыцца гатаваць 22 чэрвеня, — удакладнілі арганізатары. — Цвік праграмы — халодны дэсерт XVI стагоддзя. Той самы ласунак, рэцэпт якога прывезла з Італіі княгіня Бона Сфорца».

Гасцям дэгустацыі раскажуць і рэцэптуру «сялянскага» марозіва XVII стагоддзя. Нягледзячы на назву, халодны слодыч з тварагу і разынак у той час быў даступны выключна прадстаўнікам вышэйшага свету.

XIX стагоддзе будзе прадстаўленае рэцэптам кававага дэсерту — аднаго з самых папулярных у Расійскай імперыі.

Ну а лагічным завяршэннем стане легендарны пламбір па Дасце СССР.

Дэгустацыя пройдзе 22 чэрвеня ў музеі марозіва ў ГЗЦ Galleria Minsk. Пачатак у 18:30. Уваход бясплатны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031