Знайсці
15.05.2017 / 11:23РусŁacБел

Медработнік з Мінскай вобласці абвінавачваецца ў педафіліі

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да медыцынскага работніка адной з устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці. Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама.

Па дадзеных следства мужчына, знаходзячыся па месцы працы, здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх і непаўналетніх.

У рамках папярэдняга следства праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выкрыванне злачыннай дзейнасці. Прызначаны шэраг судовых экспертыз.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч.2,3 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама непаўналетніх і малалетніх) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму прад'яўленае абвінавачванне і прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У дачыненні да абвінавачанага прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Дзецям, прызнаным пацярпелымі па крымінальнай справе, аказваецца медыка-сацыяльная дапамога. Следчыя дзеянні з імі праводзяцца з удзелам спецыялістаў і прымяненнем спецыяльных методык працы, якія забяспечваюць абарону іх правоў і інтарэсаў

sk.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера