Знайсці
15.05.2017 / 06:375РусŁacБел

Кіраўнік Microsoft распавёў пра ролю АНБ у глабальнай кібератацы

Найбуйнейшая за апошні час кібератака віруса-вымагальніка WannaCry звязаная з крадзяжом дадзеных аб уразлівасцях, якія збірала амерыканскае агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ), напісаў у сваім блогу прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт.

«Раней мы ўжо бачылі, як дадзеныя аб уразлівасцях, якія збірала ЦРУ, з'явіліся на «Вікілікс». Зараз скрадзеныя ў АНБ дадзеныя аб уразлівасцях ударылі па карыстальніках па ўсім свеце», — напісаў Сміт.

Калі правесці паралель са звычайнай зброяй, то эквівалентным сцэнаром у дадзеным выпадку стаў бы крадзеж ракет «Тамагаўк» у амерыканскай арміі, лічыць ён.

«Неаднаразова эксплойты (падвід шкоднасных праграм, якія выкарыстоўваюць уразлівасці для ўзлому сетак), што знаходзяцца ў руках дзяржаўных органаў, траплялі ў адкрыты доступ і прычынялі маштабую шкоду», - дадаў кіраўнік кампаніі.

Паводле яго слоў, улады павінны не «складзіраваць» дадзеныя аб уразлівасцях, а перадаваць іх распрацоўнікам, каб яны маглі ліквідаваць гэтыя ўразлівасці і павышаць бяспеку камп'ютарных сетак.

12 мая праграма-вымагальнік WannaCry заблакавала дзясяткі тысяч камп'ютараў па ўсім свеце. WannaCry шыфруе файлы карыстальніка, пасля чаго іх становіцца немагчыма выкарыстаць. Хакеры прапаноўваюць расшыфраваць файлы за пэўную суму ў біткойнах.

Для нападу была выкарыстаная мадыфікаваная праграма EternalBlue, якую група хакераў The Shadow Brokers скрала ў хакераў з Equation Group. У «Вікілікс» пісалі, што Equation Group звязаная з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930