Знайсці
11.05.2017 / 10:273РусŁacБел

У Брэсце студэнт скраў у бацькі $7,5 тысячы і прайграў іх

 У Брэсце 20-гадовы хлопец скраў у бацькі буйную суму валюты і прайграў грошы ў ігральных установах.

У міліцыю 61-гадовы жыхар абласнога цэнтра звярнуўся 10 мая каля дзвюх гадзін ночы. Мужчына паведаміў праваахоўнікам, што з 8 па 10 мая невядомыя з яго дома выкралі $7,5 тыс. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку з выкарыстаннем паліграфа высветлілі, што крадзеж здзейсніў сын пацярпелага, які вучыцца ў адной з ВНУ Брэста. Таксама ў яго была канфіскавана частка выкрадзеных грошай ($ 4,4 тыс.). Як высветлілася, астатнюю суму малады чалавек пакінуў у ігральных установах горада.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.3 арт.205 (крадзеж) КК РБ. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031