Знайсці
07.05.2017 / 10:264РусŁacБел

АГП запрашае навесці парадак на месцы пахавання вязняў канцлагера «Дразды»

Суботнік пачнецца 9 мая ў 11.30. У 12.30 — ускладанне кветак да памятнага каменя.

У акцыі возьмуць удзел лідары, актывісты і валанцёры АГП, БХД і Руху «За свабоду».

Каб трапіць на месца, трэба ехаць да канца вуліцы Нававіленскай да дому №48 — СТА. Далей рухацца ўздоўж гаражоў. Калі па правым баку дарогі гаражы скончацца і пачнецца поле, трэба павярнуць направа. Далей ісці проста па грунтоўцы (злева будзе поле, справа — вайсковая часць з антэнамі), пакуль не ўбачыце пляцоўку.

* * *

Канцэнтрацыйны лагер «Дразды» — адзін з першых у Беларусі лагераў смерці часоў нацысцкай акупацыі. Быў арганізаваны нацыстамі ў ліпені 1941 года паблізу вёскі Дразды, за 2-3 км ад Мінска, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай.

У лагеры знаходзілася прыблізна 100 тысяч ваеннапалонных і 40 тысяч грамадзянскіх.

У 1996 годзе паблізу пахавання ахвяраў расстрэлаў была ўсталяваная памятная пліта: «Тут у ліпені 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі вязняў канцлагера «Дразды»: ваеннапалонных, мірных жыхароў г. Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек). Нашчадкі памятаюць пра вас».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031