Знайсці
05.05.2017 / 12:52РусŁacБел

У Мінску «Опель» пасля сутыкнення з «Хондай» перакуліўся на дах ФОТАФАКТ

Аварыя адбылася раніцай 5 мая на сталічнай вуліцы Сяліцкага.

Каля 07.00 46-гадовы кіроўца ехаў на «Хондзе» па мясцовым праездзе ў напрамку вуліцы Сяліцкага. Выязджаючы на скрыжаванне, ён не саступіў дарогу «Опелю», якім кіраваў 59-гадовы мужчына, і здзейсніў з ім сутыкненне, - сказалі ў ДАІ.

Пасля сутыкнення «Опель» стукнуўся аб бардзюрны камень, вылецеў за межы праезнай часткі і перакуліўся на дах.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031