Знайсці
19.04.2017 / 17:086РусŁacБел

Расследаванне: за апошнія месяцы ў Сірыі загінулі дзясяткі расійскіх вайскоўцаў, у Расіі гэтыя лічбы хаваюць

Агенцтва Reuters паведаміла аб тым, што агульная колькасць расійскіх вайскоўцаў, што загінулі ў Сірыі з канца студзеня 2017 года, вырасла мінімум да 21-го пасля атрымання інфармацыі аб смерці двух кантрактнікаў — Аляксея Сафонава і Уладзіміра Плюцінскага

Агенцтва грунтуе свае звесткі на інфармацыі, атрыманых ад суседзяў і сваякоў забітых, а таксама мясцовых чыноўнікаў. Такім чынам, гаворка толькі пра тых, пра чыю смерць стала публічна вядома. Агульная ж колькасць забітых можа быць яшчэ большай.

Журналісты звязваюць ахвяры з баямі за горад Пальміру, які пераходзіў з рук у рукі.

У той жа час Міністэрства абароны Расіі, паводле звестак агенцтва, за гэты ж перыяд паведамляла пра смерць толькі пяцярых вайскоўцаў.

У Мінабароны заявілі, што згаданыя ў матэрыяле людзі не служаць у расійскай арміі.

Расійскія журналісты выказваюць меркаванне, што забітыя былі кантрактнікамі і ваявалі ў Сірыі фармальна як супрацоўнікі прыватнай ваеннай кампаніі. Дарэчы, сваякі забітых расказалі, што раней яны ж ваявалі на Данбасе.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930