Знайсці
17.04.2017 / 14:4731РусŁacБел

У Італіі жанчыны атрымаюць «менструальны адпачынак»?

Італія неўзабаве можа стаць першай заходняй краінай у якой жанчына зможа атрымаць «менструальны адпачынак».

У італьянскім парламенце абмяркоўваюць законапраект, які абавяжа кампаніі даваць дадатковыя тры дні штомесяц супрацоўніцам, якія маюць балючыя адчуванні падчас крытычных дзён.

Прыхільнікі законапраекта перакананыя, што падобнае рашэнне створыць больш камфортную атмасферу для калектыву ды для саміх супрацоўніц. Аднак крытыкі занепакоеныя тым, што ў выніку яго прыняцця працадаўцы, магчыма, будуць больш ахвотна наймаць мужчын.

Падобныя законы ўжо існуюць у Японіі і Паўднёвай Карэі. Некалькі прыватных кампаній у ЗША, у тым ліку Nike, таксама ўвялі «менструальныя выходныя» для сваіх супрацоўнікаў.

«Крытычныя дні» усё яшчэ з'яўляюцца забароненай тэмай для шматлікіх працадаўцаў. Жанчыны папросту саромеюцца прызнацца кіраўніцтву, што адчуваюць моцны дыскамфорт і боль падчас месячных.

ІА паводле Washingtonpost

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031