Знайсці
14.04.2017 / 14:2725РусŁacБел

Дачка Кадырава выйшла замуж за хлопца, з якім пазнаёмілася два тыдні таму

Мужам Айшат Кадыравай нібыта стаў 19-гадовы сын загінулага аднакласніка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Аб гэтым паведамляецца ў інтэрв'ю, апублікаваным у апошнім нумары часопіса «Татлер».

Па дадзеных выдання, да вяселля маладыя былі знаёмыя ўсяго два тыдні, а жывуць яны ў сваім доме, за пяць хвілін ад рэзідэнцыі кіраўніка Чачні.

© РІА «Новості» / Саід Царнаеў

Айшат — старэйшая з дачок Рамзана Кадырава. Дзяўчына з'яўляецца кіраўніком моднага дома Firdaws. У сакавіку гэтага года на грандыёзным шоу ў Грозным яна прадставіла сваю першую калекцыю сукенак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031